Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вайна можа пачацца без усялякіх папярэджаньняў», — лічыць Кім Чэн Ын


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын запатрабаваў ад узброеных сілаў краіны павысіць ступень боегатоўнасьці, падкрэсьліўшы, што «вайна можа пачацца без усялякіх папярэджаньняў».

Заяву паўночнакарэйскага кіраўніка перадало сёньня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва. Патрабаваньне было выказана Кім Чэн Ынам падчас наведваньня адной з вайсковых частак у партовым горадзе Нампхо.

Як адзначае France-Presse, разьвіцьцё падзеяў у Паўночнай Карэі выклікае ўсё большую занепакоенасьць пасьля нядаўняга пакараньня там ўплывовага некалі палітыка і дзядзькі цяперашняга лідэра краіны Чан Сон Тхэка, абвінавачанага ў спробе дзяржаўнага перавароту, карупцыі і іншых злачынствах. Паводле паведамленьнях з ЗША, здымкі, зробленыя нядаўна са спадарожнікаў , паказваюць на магчымае аднаўленьне працаў на паўночнакарэйскім ядзерным рэактары ў Ёнбене.

Гэты рэактар быў зачынены ў 2007 годзе — у межах міжнародных дамоўленасьцяў з Пхеньянам па яго ядзернай праграме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG