Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр нашкодзіў на $100 мільёнаў даляраў, а самі сабе — на $1,7 мільярда


Уладзіслаў Баўмгертнэр перад экстрадыцыяй
Уладзіслаў Баўмгертнэр перад экстрадыцыяй

Міністэрства фінансаў Беларусі падлічыла, колькі каштавала беларускаму бюджэту «калійная вайна» з Расеяй. Як расказаў намесьнік міністра Максім Ермаловіч, з-за скарачэньня экспарту калійных угнаеньняў у 2013 годзе недаатрыманы прыбытак перавысіў 16 трыльёнаў рублёў.

У эквіваленце гэта складае блізу 1 мільярда 700 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, што сёлета пры канцы жніўня ў Менску быў арыштаваны генэральны дырэктар расейскай кампаніі «Уралкалій» і адзін з кіраўнікоў агульнага трэйдэра «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслаў Баўмгертнер, які прыехаў у Беларусь на асабістае запрашэньне прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча.

Але замест спробы выпрацаваць шляхі выйсьця з канфліктнай сытуацыі на маскоўскага госьця надзелі кайданкі, пасадзілі ў СІЗА КДБ і абвінавацілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і махінацыях, якія нібыта нанесьлі матэрыяльны ўрон Беларусі ў аб’ёме 100 мільёнаў даляраў. У выніку наступных перамоваў бізнэсоўца экстрадзіравалі ў Маскву, аднак паведамленьняў пра тое, што ён кампэнсаваў шкоду беларускай дзяржаве, так і не зьявілася.

І беларускія, і расейскія экспэрты яшчэ на самым пачатку калійнай справы прагназавалі, што страты ад радыкальных захадаў выльюцца для Беларусі ў непараўнальна большыя сумы, але выніковая лічба, падаецца, уразіла нават іх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG