Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 сьнежня: Пачатак перадруку ўсяго Скарыны і пытаньні да старшыні мытнага камітэту


У Беларусі працягваюцца Каляды

У Беларусі працягваюцца Каляды

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія падпісаньня да друку першага тома поўнага збору твораў Францішка Скарыны. Пачатак а 15-й гадзіне.

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва аб 11-й гадзіне пачнецца трохдзённы сямейны фэстываль, разьлічаны на дзяцей. Уваход будзе каштаваць 12 тысяч рублёў (дзеці да 3-х гадоў бясплатна).

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі правядзе «наўпроставую тэлефонную лінію» з насельніцтвам ад 10-й да 11-й гадзіны. Паспрабаваць задаць пытаньне можна на менскі нумар (17) 219-41-00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1926 – выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».

1973 – прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пётра Клімук.

1991 – СССР спыніў існаваньне як суб'ект міжнароднага права.

У гэты дзень нарадзіліся:

1891 – Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак.

1893 – Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзяяч.

1893 – Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар.

У гэты дзень памерлі:

1890 – Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою.

1937 – Антон Ждановіч, беларускі актор тэатра.

1937 – Мікалай Касьпяровіч, беларускі этнограф і мовазнавец.

1940 – Баляслаў Пачопка, сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч.

1976 – у аўтамабільнай катастрофе загінулі Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Фёдар Сурганаў і камандуючы паветранай арміяй генэрал-лейтэнант Леанід Бяда.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

У момант, калі чалавек надае поўную ўвагу любой рэчы – нават травінцы – яна робіцца таямнічым, захапляльным, неапісальна цудоўным сьветам у сабе.

Генры Мілер
XS
SM
MD
LG