Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскалі ў магілёўскіх батлейках


Пэрсанаж магілёўскіх батлеек — расейскі салдат, якіх і называлі маскалямі
Пэрсанаж магілёўскіх батлеек — расейскі салдат, якіх і называлі маскалямі

У мастацкім музэі імя Масьленікава экспануюцца батлейкі з розных куткоў Беларусі. Для наведнікаў паказваюць лялечныя прадстаўленьні, расказваюць пра гісторыю і адметнасьці беларускай традыцыі батлеечнага мастацтва.

У 18-19 стагодзьдзі батлейка была неад’емнай часткай калядных сьвяткаваньняў у беларусаў. Пасьля працяглага заняпаду цяпер гэтае мастацтва, паводле супрацоўнікаў музэю, пакрысе адраджаецца.

Батлеечны тэатар прывезьлі ў Беларусь манахі-кармэліты ў 16 стагодзьдзі. Лялечныя пастаноўкі зь сюжэтам пра нараджэньне Хрыста былі папулярныя як сярод магнатаў, гэтак і сярод прасталюдзінаў. Пры канцы 20 стагодзьдзя батлейка вяртаюць да жыцьця высілкамі беларускіх адраджэнцаў. Спачатку яе паказваюць у вузкім сямейным коле, а затым больш шырокай публіцы.

«Мы вырашылі рабіць фэстываль батлеек, бо батлеек у Беларусі шмат. Яны павінны адраджацца. Галоўная ідэя нашага фэстывалю „Масьленікаўскія калядкі“ — гэта паказаць моладзі і перадаць ім традыцыі нашых дзядоў і прадзедаў. І рух наперад ёсьць, бо ня толькі дарослыя, але і дзеці ўжо ўдзельнічаюць у нашых пастаноўках, а значыць адраджаюць беларускія традыцыі», — кажа намесьніца дырэктара музэю Сьвятлана Строгіна.

У кожнай школе беларускай батлейкі ёсьць свае адметнасьці. Напрыклад на Магілёўшчыне адзін з пэрсанажаў — расейскі салдат. У іншых батлейках гэтага пэрсанажу няма.
Адна з батлеек экспазыцыі фэстывалю
Адна з батлеек экспазыцыі фэстывалю
Батлейкавыя пэрсанажы
Батлейкавыя пэрсанажы

Моладзь знаёмяць з магнацкімі забавамі. На галаву хлопцу надзяваюць шапку-батлейку
Моладзь знаёмяць з магнацкімі забавамі. На галаву хлопцу надзяваюць шапку-батлейку
Падчас пастаноўкі
Падчас пастаноўкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG