Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25-гадовага гамельчука расстраляюць за забойства студэнткі


Аляксандар Груноў

Аляксандар Груноў

24 сьнежня Гомельскі абласны суд паўторна абвясьціў сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову, які з асаблівай жорсткасьцю 20 верасьня 2012 году забіў студэнтку Наташу Емяльянчыкаву.

Мінулым летам Гомельскі абласны суд прысуджаў ужо 25-гадоваму гамельчуку Аляксандру Грунову сьмяротнае пакараньне. Аднак у кастрычніку Вярхоўны суд адмяніў вырак і накіраваў справу назад у Гомель на новы разгляд у іншым складзе суду. У вышэйшай судовай інстанцыі палічылі, што не была ўлічана пры першым разглядзе крымінальнай справы яўка з павіннай Аляксандра Грунова
За абразьлівае слова Груноў нанёс ёй ня менш як 102 нажавыя раненьні, душыў яе й зламаў рэбры.

Напярэдадні ў спрэчках з абласной пракуратурай дзяржаўны абвінаваўца Тацяна Жызьнеўская у сваёй прамове заявіла, што на рахунку Аляксандра Грунова ўжо два жыцьці — сужыцеля сваёй маці, які памёр ад жорсткага зьбіцьця, і студэнткі Наташы Емяльянчыкавай. За абразьлівае слова Груноў нанёс ёй ня менш як 102 нажавыя раненьні, душыў яе й зламаў рэбры. Студэнтка ў муках сканала ля свайго дому ад вялікай страты крыві.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць, што яўкі з павіннай у Грунова не было. Ён напісаў прызнаньне, калі ўжо быў дастаўлены ў міліцыю й калі ў апэратыўнікаў было дастаткова падставаў, каб затрымаць яго.



Жызьнеўская: «З улікам асобы абвінавачанага, характару ўчыненага ім злачынства, якое адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх, наступстваў злачынства, а таксама меркаваньня пацярпелай — маці загінулай Натальлі, якая страціла ня толькі роднага чалавека, але й апірышча й радасьць у будучыні, лічу, што пакараньне павінна быць прызначана максымальна магчымае. Я як прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачваньня прашу на падставе санкцыяў пункту 6 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прымяніць да Грунова Аляксандра Маратавіча выключную меру пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары — расстрэл».
Дзяржаўны абвінаваўца лічыць, што яўкі з павіннай у Грунова не было. Ён напісаў прызнаньне, калі ўжо быў дастаўлены ў міліцыю й калі ў апэратыўнікаў было дастаткова падставаў, каб затрымаць яго.

Працілеглыя довады адваката Грунова суд пад увагу ня ўзяў.

Пра рэзананснае забойства ў Гомелі пасьля адмены Вярхоўным судом першага сьмяротнага прысуду Аляксандру Грунову выказаўся, прымаючы генэральнага пракурора, і Аляксандар Лукашэнка:

«Калі ты нягоднік і падонак і ня першы раз учыняеш злачынства, забіваеш чалавека, дык якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакараньне павінны быць адпаведнымі. У іншым выпадку мы ніколі не навядзём парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпэратуру ў грамадзтве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».

Кіраўнік дзяржавы даручыў генэральнаму пракурору ўзяць на кантроль жорсткае забойства студэнткі ў Гомелі.

Падрабязнасьці чытайце на сайце на нашым сайце пазьней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG