Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская камісія ўхваліла нацыянальную праграму для Сэрбіі, якая дае Бялграду 178 мільёнаў эўра для правядзеньня рэформаў.

У адпаведнасьці з так званым Інструмэнтам ЭЗ для дапамогі Сэрбіі ў падрыхтоўцы да ўступленьня ў ЭЗ грошы паступяць для зьменаў у такіх галінах, як дзяржаўнае кіраваньне, транспарт, энэргетыка, ахова навакольнага асяродзьдзя і сельская гаспадарка.

У сваёй заяве прадстаўнік у пытаньнях пашырэньня ЭЗ Штэфан Фюле заявіў, што 2013 быў «гістарычным годам для Сэрбіі», паколькі Брусэль пачаў перамовы з Бялградам аб уступленьні. Фюле адзначыў, што ЭЗ выдаткуе Сэрбіі 6,2 мільярды эўра. ЭЗ абвясьціў на мінулым тыдні, што Сэрбія пачне перамовы аб уступленьні 21 студзеня пасьля таго, як міністры ЭЗ прызнаюць намаганьні Бялграду ў справе нармалізацыі адносінаў з Косава.
XS
SM
MD
LG