Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць здаровых рашэньняў, якія лёгка выканаць у новым годзе


Сайт Huffingtonpost.com прыводзіць пяць парадаў лекараў, якія могуць вам дапамагчы значна палепшыць стан уласнага здароўя і якія ня так цяжка выканаць.

З канкрэтнымі рашэньнямі, зьвязанымі са здароўем, бываюць і асечкі. Часам мы бываем вельмі катэгарычныя, вырашыўшы дасягнуць той або іншай мэты. Стратэгія «усё або нічога» ня надта падыходзіць, калі мы дбаем пра сваё здароўе. Лепш усталёўваць паступовыя арыенціры. Калі справа даходзіць да пераходу на здаровы лад жыцьця, нават невялікія зьмены могуць мець вялікае значэньне. Напрыклад, калі вы хочаце схуднець, стварыце штотыднёвы графік страты вагі ў дадатак да канчатковай лічбы. Не здавайцеся нават тады, калі ёсьць тыдні, у якія зусім ня згубіце ні граму. Галоўнае адчуваць цьвёрды намер і адказнасьць: адсочвайце і ацэньвайце свой прагрэс, завядзіце журнал, дзе будзеце запісваць тактычныя мэты і крокі іх дасягненьня.

Вось гэтыя пяць рашэньняў, зьвязаных з вашым клопатам аб здароўі, лёгка выканаць ў наступным годзе:

1. Пазьбягайце браць непатрэбныя абязбольваючыя прэпараты. Некаторыя з нас ўжываюць таблеткі нават з нагоды пахмельля. Але тут важна збалянсаваць патэнцыйныя выгады з рызыкай небясьпечных пабочных эфэктаў, такіх як пашкоджаньне нырак, затрымка вадкасьці, павышэньне артэрыяльнага ціску і стрававальныя праблемы. Падумайце двойчы, перш чым залезьці ў аптэчку і ўзяць таблетку асьпірыну, ібупрафэну ці якога іншага абязбольваючага леку.

2. Адмоўцеся ад курэньня, зьменшыце яго або ніколі не пачынайце. Шмат бараў і рэстаранаў вольныя ад тытунёвага дыму. У дадатак да хваробаў лёгкіх і раку, якія яно выклікае, курэньне дзейнічае як паскаральнік і ўзмацняльнік любой хваробы, якую вы можаце мець. Курэньне памяншае прыток крыві да нырках, а таксама можа перашкодзіць прэпаратам, якія выкарыстоўваюцца для лячэньня высокага крывянога ціску, зьніжаючы іх эфэктыўнасьць. Адмова можа быць цяжкаю, але гэта адна з самых важных зьменаў ладу жыцьця, якую вы можаце зрабіць.

3. Менш сядзіце і больш стойце. На той выпадак, калі вы прапусьцілі гэта, нагадваем вам, што нядаўнія дасьледаваньні паказалі, што калі сядзець восем або болей гадзін у дзень, у чалавека можа разьвіцца хвароба нырак, а таксама цэлы шэраг іншых хранічных захворваньняў. Тым часам, як вядома, многія офісныя працаўнікі сядзяць на працы пастаянна, а калі дадаць сюды яшчэ, сядзеньне дома на канапе, за абедзенным сталом і т.д., то робіцца зразумелым, як шмат часу мы праводзім у сядзячым стане. Тым часам, арганізм чалавека створаны для таго, каб знаходзіцца ў вэртыкальным становішчы. Варта сябе кантраляваць і прымаць правільныя рашэньні, напрыклад, уставаць падчас тэлефоннай размовы ці іншай актыўнасьці.

4. Кладзіцеся спаць раней. Вы павінны атрымліваць дастаткова сну кожную ноч. Дасьледаваньні паказваюць, што нерэгулярны сон, ежа перад сном і недасыпаньне наўпрост зьвязаныя з атлусьценьнем. У той жа час высыпаньне зьвязана з падтрыманьне здаровай вагі. Атлусьценьне можа прывесьці да хваробы нырак, бо яны павінны працаваць больш, каб адфільтраваць таксычныя рэчывы і датрымаць мэтабалічную раўнавагу. Большасьць людзей патрабуе каля сямі гадзін сну.

5. Навучыцеся быць больш арганізаванымі, калі справа ідзецца пра вашае здароўе. Трымайце ўсе свае мэдычныя паперы (напрыклад, вынікі лябараторных тэстаў) у парадку і пад кантролем. Завядзіце журнал, у якім будзеце фіксаваць даты сваіх наведваньняў лекараў-спэцыялістаў і плянаваць будучыя візыты. Складзіце сьпіс усіх лекаў і харчовых дадаткаў, якія бы бераце. Правядзіце рэвізію сваёй аптэчкі — не забудзьцеся, што некаторыя лекі могуць быць таксычнымі для нырак і іншых органаў. Сачыце за мэдычнай інфармацыяй і дакладна чытайце інструкцыі. Некаторыя лекі шкодна зьмешваць паміж сабой, некаторыя дозы варта зьменшыць, бо вы робіцеся больш старымі, і вашы ныркі горш працуюць, і г.д.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG