Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: «Мы выступілі на Майдане, каб там пацяплела»


Удзельнікі музычнага праекта «Крамбамбуля» сёньня вярнуліся з Кіева. Учора на Майдане Незалежнасьці музыкі адыгралі 40-хвілінны канцэрт перад удзельнікамі акцыі ў падтрымку Эўраінтэграцыі, якая працягваецца ў сталіцы Ўкраіны другі месяц.

Лявон Вольскі ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што вельмі задаволены выступам:

«Усё выдатна прайшло. Успрымалі нас вельмі клясна. Нам проста трэба было даць народу такі запал, каб народу не было холадна стаяць, каб людзі патанчылі і паскакалі.

Нягледзячы на тое, што на Майдане зараз даволі холадна, гралася нам з эмацыйным уздымам. На Майдане ўвогуле пануе вельмі станоўчая і пазытыўная энэргетыка, таму мы атрымалі добрую энэргію. Спадзяюся, што і публіка таксама».
XS
SM
MD
LG