Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данькова асудзілі на 8 гадоў турмы


Суд Маскоўскага раёна Менска вынес вырак зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Данькову.

Данькова асудзілі да васьмі гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Апрача таго суд пастанавіў спагнаць з бізнэсоўца 1 мільярд рублёў і яшчэ 10 мільёнаў — у якасьці кампэнсацыі стратаў пацярпелай.

Па ўсіх пунктах абвінавачваньня Данькоў быў прызнаны вінаватым, апраўданы толькі па адным — за распаўсюд парнаграфіі.

Пасьля абвяшчэньня выраку Данькоў заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, лічыць яго несправядлівым, а сябе невінаватым.

Данькоў сказаў, што ўсе было зроблена, каб зьнішчыць ягоны бізнэс на карысьць «турэцкай групоўкі», якая дзейнічала разам з галоўнай управай па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю міліцыі.

Данькоў таксама заявіў, што яму шкада беларускага прэзыдэнта, які шукае за межамі інвэстыцый, а ў сталіцы Беларусі зьнішчаюць бізнэс.

Трымаўся асуджаны бізнэсовец досыць бадзёра, падтрымліваў сваю жонку, дзяцей, 83-гадовага бацьку, якія прыйшлі на ягоны прысуд.



Натальля Данькова

Натальля Данькова


Справу Данькова за зачыненымі дзьвярыма разглядала судзьдзя Натальля Кузьняцова.

Пракурор у спрэчках запатрабаваў для Данькова 9 гадоў турмы.


апошнім слове Юры Данькоў вінаватым ён сябе не прызнаў.

Уладальнік казіно «Данькоў-клюб» Юры Данькоў быў арыштаваны ў верасьні мінулага году і абвінавачаны паводле 7 пунктаў, у тым ліку — ува ўцягваньні ў прастытуцыю, утрыманьні прытону, нявыплаце падаткаў, падробцы дакумэнтаў ды іншых злачынствах. Суд над Юрыем Даньковым у Маскоўскім судзе Менску ішоў тры месяцы, судзілі бізнэсоўца за зачыненымі дзьвярыма. Вядома, што на судзе выступілі дзясяткі сьведак, некаторыя зь іх давалі паказаньні наконт прытону ў клюбе, нібыта арганізаванага Даньковым. Прозьвішчы гэтых сьведак не агалошваюцца. Жонка засуджанага Натальля Данькова не выключае, што справу супроць яе мужа сфальшавалі, каб завалодаць будынкам у цэнтры гораду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG