Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы папскі дакумэнт па-беларуску — ліст шчырай верніцы


Папскі дакумэнт уручыў беларускай верніцы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці

Папскі дакумэнт уручыў беларускай верніцы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці

Папа Францішак напісаў беларускай жанчыне першы свой дакумэнт на беларускай мове.

Як паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, папа Францішак напісаў ліст беларускай верніцы Ядвізе Пастэрнак.

«Спадарыні Ядвізе Пастэрнак з удзячнасьцю за ўсё тое, што Вы зрабілі і робіце для Касьцёла. Прашу Вас маліцца за мяне. Няхай Пан Бог Вас блаславіць, а Багародзіца Вас аберагае. Францішак», — такі тэкст ліста.

Папскі дакумэнт уручыў беларускай верніцы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці падчас візіту ў парафію Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вялейцы 22 сьнежня.





Ядвіга Пастэрнак, нарадзілася ў 1927 годзе ў вёсцы Муляры ў 35 кілямэтраў ад Вілейкі, зь дзіцячых гадоў сама была актыўнай верніцай і дапамагала іншым.
XS
SM
MD
LG