Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ пра Майдан: бамжы, сухоты, антысанітарыя і бандэраўцы


Беларускае тэлебачаньне. Карыкатура

Беларускае тэлебачаньне. Карыкатура

На БТ вечарам у нядзелю ў праграме «У цэнтры ўвагі» быў паказаны 7 хвілінны рэпартаж пра кіеўскі Майдан аўтарства Сяргея Гусачэнкі, Юрыя Пракопава, Алега Соркіна і Івана Мартыновіча. Глядзіце ТУТ

Журналісты распавялі, што цэнтар Кіева пераўтварыўся ў вялікую звалку, прыбіральню са смуродам ад памыяў, трох чалавек шпіталізавалі з сухотамі і мноства — з пнэўманіяй. Паводле журналістаў БТ, уладу на майдане захапілі бамжы, якія прыходзяць на Майдан у пошуках бясплатнай ежы. Барыкады з бруднага сьнегу, раструшчаны асфальт — усё гэта магло б стаць дэкарацыямі для амэрыканскіх фільмаў пра апакалісіс.

Глядзіце на 12 хв. 30 сэк.

«Яшчэ нядаўна тут білі фантаны, а цяпер ляжаць аблезлыя матрасы. На газонах — пакрышкі, арматура, на барыкадах — калючы дрот. Замест крамаў — звалены ў кучу сэканд-хэнд. Замест кавярняў — закопчаныя катлы з пахлёбкай. Ёсьць тут і свая рэкляма. Праўда, замест білбордаў — звычайны кавалак кардону (паказваюць надпіс на адным з намётаў — „Патрэбнае дызпаліва!“). Іншымі словамі — рай для бамжоў. Іх на Майдане з кожным днём усё больш. Бясплатная кухня і начлежка прыцягвае эўраінтэгратараў бяз вызначанага месца жыхарства з усёй Украіны. Антысанітарыя і бардак выклікаюць адтаржэньне і адчуваньне грэблівасьці ў кіяўлянаў».

Далей некалькі кіяўлянаў выказваюцца супраць удзельнікаў Майдану:

«Паўсюль сьмецьце, бруд, усё сьпісана. У асфальт літаральна сёньня ўбілі слупы».

Сюжэт працягваецца: «Акрамя звычайных бамжоў, шмат бамжоў палітычных. Іх няцяжка адрозьніць па знаёмай сымболіцы. Табар беларускіх апазыцыянэраў цягнецца ня толькі на пах дармавой кухні, яны качуюць за грашыма, спадзеючыся зарабіць на халяву. Ім усё роўна дзе і супраць чаго рабіць бардак, абы заплацілі».

Паводле журналістаў БТ, беларускія апазыцыянэры прыехалі «набірацца вопыту»:

«Чаму можна навучыцца, кадры кажуць самі за сябе. У такую ж брудную звалку яны хочуць пераўтварыць чыстую і ўтульную сталіцу Беларусі. Вучні і настаўнікі дастойныя адно аднаго. На Майдане запраўляюць бандэраўцы. Іх сымболіку, уздрыгваючы, узгадваюць беларускія старыя. З гэтымі нашыўкамі на рукавах і з чорна-чырвонымі сьцягамі падчас вайны бандэраўцы палілі вёскі і забівалі мірных жыхароў. Цяпер даюць урокі беларускай апазыцыі».

Паводле журналістаў, прыежджыя зь Беларусі хаваюць твары за маскамі:

«Інакш дыхаць пахамі мясцовай эўрапейскай „свабоды“ нельга. На руках — гумовыя пальчаткі. Бо дакрануцца да мясцовай „свабоды“, да якой дакрануўся не адзін дзясятак бамжоў, небясьпечна рознымі скурнымі хваробамі. Скрайне няўстойліваму стану і неадэкватным паводзінам гасьцей зь Беларусі мэдыкі даюць два тлумачэньні. Ці алькаголь, ці наркотыкі.... На такіх неадэкватаў застаецца разьлічваць правадырам беларускай апазыцыі, якія мараць скапіяваць кіеўскі Майдан. А на каго разьлічваць яшчэ, калі ў іх няма ні ідэй, ні Радзімы. Яны застаюцца палітычнымі бамжамі, якія качуюць ад адной звалкі да іншай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG