Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хадаркоўскі Навальнага не пасуне, — Чайчыц


Міхаіл Хадаркоўскі

Міхаіл Хадаркоўскі

Беларускі публіцыст Алесь Чайчыц, які жыве ў Маскве, ня бачыць, якім чынам вызваленьне Хадаркоўскага можа наўпрост адбіцца на беларуска-расейскіх адносінах ці паўплываць на сытуацыю ў Беларусі:

Алесь Чайчыц

Алесь Чайчыц

«Наўрад ці гэта наўпрост паўплывае на беларуска-расейскія адносіны, бо Хадаркоўскі не займаўся Беларусьсю і бізнэсу ня меў. Паўплываць можа нейкая агульная зьмена атмасфэры ў расейскім грамадзтве і расейскай палітыцы. Вызваленьне Хадаркоўскага — важная навіна, якая, можа, і ня зьменіць расклад сілаў, але стане пэўным фактарам, які настрой будзе у расейскай палітычнай супольнасьці».

На пытаньне, ці зможа Хадаркоўскі па вяртаньні ў Расеі выхапіць апазыцыйнае лідэрства ў Навальнага, Чайчыц адказвае, што не:

«Навальнага ён не пасуне, бо Навальны палітык, і пра гэта адкрыта кажа. Хадаркоўскі падкрэсьлена дыстанцыюецца ад палітыкі як барацьбы за ўладу. У адным інтэрвію ён сказаў, што палітыкай у 90-х не займаўся, але ўдзельнічаў у палітыцы. Можна сказаць, што цяпер будзе ў палітыцы ўдзельнічаць, але не як фігура, якая прэтэндуе стаць прэзыдэнтам, але як маральны аўтарытэт, арганізатар ці фундатар нейкіх ініцыятываў падтрымкі, у гэтай якасьці ён будзе граць пэўную ролю».
Мікалай Статкевіч ды іншыя беларускія палітвязьні — іх нельга параўноўваць з Хадаркоўскім. Сіла іх не ў эканамічных актывах, а ў тым, што яны здольныя вывесьці людзей на вуліцы, напрыклад, і іх знаходжаньне ў турме заслужана ўзмацніла іх аўтарытэт.

Ці вызваленьне Хадаркоўскага стане прэцэдэнтам і паслужыць вызваленьню беларускіх палітвязьняў?

«Кім быў Хадаркоўскі да таго, як яго пасадзілі ў турму? Ён быў алігархам і самым багатым чалавекам у краіне. У яго руках была вельмі вялікая эканамічная сіла. У яго было шмат грошай і актываў, за кошт гэтага ён меў уплыў, — распавядае Чайчыц. — Мікалай Статкевіч ды іншыя беларускія палітвязьні — іх нельга параўноўваць з Хадаркоўскім. Сіла іх не ў эканамічных актывах, а ў тым, што яны здольныя вывесьці людзей на вуліцы, напрыклад. І іх знаходжаньне ў турме заслужана ўзмацніла іх аўтарытэт. Вонкавая паралель у гэтым ёсьць, але для Лукашэнкі гэта ня стане прэцэдэнтам».

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА

XS
SM
MD
LG