Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па схеме Хадаркоўскага могуць вызваліць Статкевіча, — экспэрт


Міхаіл Хадаркоўскі

Міхаіл Хадаркоўскі

Палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што вызваленьне Хадаркоўскага, калі ён напісаў прашэньне аб памілаваньні без прызнаньня віны, — добры прэцэдэнт і для беларускіх палітвязьняў:

«Такая фармулёўка вельмі падыходзіць да Мікалая Статкевіча і да іншых палітвязьняў. Прашэньне аб памілаваньні ня значыць прызнаньня віны, хоць улады кажуць, што гэта абавязкова».

Паводле Якаўлеўскага, вызваленьне Хадаркоўскага паказала «рэальны патэнцыял нямецкай дыпляматыі»:

«Нешта падобнае адбывался з Казуліным, калі нямецкі амбасадар Вайс актыўна працаваў. Я б не выключаў, што сакрэты нямецкай дыпляматыі маглі б праявіцца і ў справе палітвязьняў у Беларусі. Я б не хацеў выдзяляць Статкеівча, але ён найбольш гучны. Сытуацыя зайшла ў тупік, Эўропа хоча нешта рабіць, але пытаньне з палітзьняволенымі ў Беларусі невырашальнае».
З Хадаркоўскага Мандэлы не атрымаецца. Не сакрэт, што ў Расеі (і ня толькі) багатых ня любяць.

Якаўлеўскі ня згодны з камэнтатарамі, якія кажуць, што Хадаркоўскага ў турме зламалі. Але і ня верыць у тое, што экс-магнат стане апазыцыйным лідэрам:

«З Хадаркоўскага Мандэлы не атрымаецца. Не сакрэт, што ў Расеі (і ня толькі) багатых ня любяць. На прэс-канфэрэнцыі ён казаў, што ня будзе займацца палітыкай, але падкрэсьліваў, што будзе дапамагаць іншым нясправядліва асуджаным. Нібыта палітыка і праваабарончая дзейнасьць — гэта розныя рэчы. Але ў нас усё палітыка. І ў Расеі таксама».
Пакуль справа ня зьнятая, ён ня бачыць гарантыяў для сябе ў Расеі. І не выключае, што будзе павінен зноў зьехаць

«Хадаркоўскі хацеў быць расейскім Сорасам, — распавядае Якаўлеўскі. — Пэўныя асобы кажуць, што ён ніякі не маральны аўтарытэт, бо толькі грошы зарабляў у ліхія гады. Я бы нагадаў такія рэчы, што яго фонд „Адкрытая Расея“ вельмі дапамагаў мэдыям, напрыклад, „Інтэрньюз“, альбо ліцэй-інтэрнат „Падмаскоўны“ для дзяцей зь цяжкм лёсам. Пра гэта забыліся».

Паводле Якаўлеўскага, Хадаркоўскі разьлічвае, што зь яго здымуць абвінавачваньні па першай справе, паводле якіх ён вінен сплаціць велізарныя сумы грошай:

«Пакуль справа ня зьнятая, ён ня бачыць гарантыяў для сябе ў Расеі. Таму не выключае, што пры нявырашаным пытаньні ня будзе мець магчымасьці ў любы час выехаць за мяжу».

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА

Хадаркоўскі можа стаць іконай стылю для апазыцыі, — Кабанаў

Хадаркоўскі Навальнага не пасуне, — Чайчыц

Па схеме Хадаркоўскага могуць вызваліць Статкевіча, — экспэрт

Хадаркоўскі гатовы вярнуцца ў Расею, каб працаваць дзеля пераменаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG