Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Удзельнікі Народнага веча на майдане Незалежнасьці ў Кіеве прынялі рэзалюцыю аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан».

Рэзалюцыю са сцэны зачытаў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Аляксандар Турчынаў.

У рэзалюцыі адзначаецца, што на працягу апошняга месяца мільёны людзей з усёй Украіны ўзялі ўдзел у «мірным паўстаньні супраць рэжыму Януковіча», у барацьбе за свае правы і свабоды і годную эўрапейскую будучыню.

Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка, лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк, лідэр партыі УДАР Віталь Клічко і лідэр ВА «Свабода» Алег Цягныбок сталі сустаршынямі Рады новага народнага аб’яднаньня «Майдан». Акрамя таго, народнае веча прызначыла сустаршынямі «Майдану» прэзыдэнта Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргея Квіта, сьпявачку Руслану Лыжычка, лідэра руху «Трэцяя Ўкраінская рэспубліка» Юрыя Луцэнку.

Удзельнікі Народнага веча таксама прагаласавалі за працяг акцыі пратэсту ў цэнтры сталіцы.

Як адзначыў Турчынаў, Украіна павінна стаць адзіным Майданам. З гэтай мэтай, адзначыў ён, і з мэтай паглыбленьня і пашырэньня іх дзейнасьці, і вырашылі заснаваць Народнае аб’яднаньне «Майдан», у склад якога могуць уступіць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі і грамадзяне Ўкраіны.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ТУТ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG