Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане ў Кіеве аб’явілі аб утварэньні аб'яднаньня накшталт «Салідарнасьці»


Апазыцыйныя лідэры на сцэну
Апазыцыйныя лідэры на сцэну
Апазыцыйныя лідэры са сцэны Эўрамайдану абвясьцілі аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан».

У прыватнасьці, экс-міністар унутраных справаў Украіны, лідэр руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Юры Луцэнка заклікаў ўкраінцаў з заўтрашняга дня пашырыць тэрыторыю «Майдану Свабоды» на ўсю Украіну«.

«Сёньня нашыя лідэры прапануюць плян распаўсюджваньня Майдану на Ўсход, Цэнтар і Поўдзень. Мы павялічваем „тэрыторыю свабоды“ з заўтрашняга дня», — сказаў Луцэнка.

Паводле яго перакананьня, адзінае, што можа ўтрымаць прэзыдэнта Віктара Януковіча ва ўладзе, — гэта расчараваньне людзей, чаго нельга дапусьціць.

Луцэнка адзначыў, што яшчэ месяц таму за эўраінтэграцыю выступалі 46% украінцаў, а цяпер, паводле дадзеных сацыёлягаў, ужо 62% грамадзян выказваюцца за далучэньне Ўкраіны да Эўразьвязу. Такім чынам, падкрэсьліў Луцэнка, за апошні месяц Майдан «захапіў» мільёны ўкраінцаў.
«Мы створым такое пекла для ўлады, ім зямля пад нагамі будзе гарэць», — заявіў Цягнібок.

Разам з тым лідэр ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў удзельнікаў акцыі, якія будуць ехаць дадому, не адпачываць там, а ствараць у сваіх гарадах, мястэчках, вёсках, на прадпрыемствах суполкі гэтага аб’яднаньня.

«Мы створым такое пекла для ўлады, ім зямля пад нагамі будзе гарэць», — заявіў Цягнібок.

У інтэрнэце ўжо параўноўваюць навастворанае аб’яднаньне з польскай «Салідарнасьцю» альбо народнымі рухамі 80-90-х гадоў.

Ён заклікаў людзей не паддавацца на словы правакатараў, якія заклікаюць разыходзіцца. «Разам — да перамогі», — заклікаў Цягнібок.

Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко са свайго боку заклікаў мітынгоўцаў не спыняць акцыю і сустракаць Новы год і Каляды на Майдане Незалежнасьці.
У інтэрнэце ўжо параўноўваюць навастворанае аб’яднаньне з польскай «Салідарнасьцю» альбо народнымі рухамі 80-90-х гадоў.

«Яны думаюць, што мы стомімся, яны думаюць, што мы разыйдземся, яны думаюць, што яно так сыдзе трошкі і ўсё абыдзецца. Не рассмокчацца» — адзначыў Клічко і дадаў, што ва Ўкраіне неабходна рэалізаваць рэформы. Пры гэтым, паводле яго словаў, рэформы можна правесьці, толькі зьмяніўшы ўладу.

Заклікі Клічко стаяць на Майдане на сьвяты мітынгоўцы падтрымалі воклічамі «Так».

На Майдане сабраліся дзясяткі тысячаў чалавек.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG