Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль у Кіеве зносяць ленінаў, у Грузіі аднаўляюць помнікі Сталіну


У Грузіі, у горадзе Горы, на радзіме Сталіна, некалькі чалавек сьвяткавалі ў суботу, 21 сьнежня, дзень нараджэньня былога савецкага дыктатара.

Сярод «сьвяточных» мерапрыемстваў — адкрыцьцё ў доме-музэі Сталіна выставы графічных працаў пра яго савецкага мастака Мікалая Жукава, ляўрэата дзьвюх Сталінскіх прэмій.

Між тым чаканага пераадкрыцьця помніка Сталіну, зьнятага раней з цэнтральнай плошчы горада, каля дома-музэя не адбылося. Паводле словаў працаўнікоў музэя, гэту справу пакуль спынілі.
Пасьля прыходу да ўлады ў Грузіі кааліцыі праціўнікаў Саакашвілі «Грузінская мара» мінулага года ўлады дазволілі аднаўляць помнікі Сталіну, дэмантаваныя пры папярэдняй уладзе прыхільнікаў Саакашвілі. Цяпер ужо адноўленыя некалькі зь іх.

Прыхільнікі Сталіна запэўнівалі, што помнік зноў адкрыюць.

Некалькі месяцаў таму дазвол аднавіць гэты помнік дало Міністэрства культуры Грузіі. Тагачасны прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі заклікаў перагледзець гэтае «дурное» рашэньне, якое, паводле яго словаў, зьяўляецца «пляўком у душы» загінулых грузінскіх герояў. Як заявіў Саакашвілі, аднаўленьне помніка Сталіну ў 21-м стагодзьдзі — гэта «барбарскі» і антыдзяржаўны, антыгрузінскі акт.

Пасьля прыходу да ўлады ў Грузіі кааліцыі праціўнікаў Саакашвілі «Грузінская мара» мінулага года ўлады дазволілі аднаўляць помнікі Сталіну, дэмантаваныя пры папярэдняй уладзе прыхільнікаў Саакашвілі. Цяпер ужо адноўленыя некалькі зь іх.

У Горы помнік Сталіну на цэнтральнай плошчы горада зьнялі ў 2010 годзе, але сама фігура захавалася: як паведамлялі, яе ўжо тады плянавалі перанесьці як экспанат у музэй Сталіна, але яго павінны пераўтварыць у музэй разьвянчаньня культу дыктатара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG