Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянец згвалціў 7-гадовую беларуску, якая аздараўлялался па праграме «Дзеці Чарнобыля»


Ілюстрацыйнае фота. Валянтэры дапамагаюць дзецям у Чарнобыльскай зоне

Ілюстрацыйнае фота. Валянтэры дапамагаюць дзецям у Чарнобыльскай зоне

Італьянец, дадзеныя якога не выдаюцца ў мэтах яго асабістай бясьпекі ў месцах зьняволеньня, згвалціў 7-гадовую грамадзянку Беларусі з Чарнобыльскай зоны, якая прыбыла ў Італію з групай дзяцей для аднаўленьня здароўя. Пра мужчыну вядома толькі тое, што ён пражываў у правінцыі Міляну, рэгіён Лямбардыя.

Як піша сайт «Новы рэгіён — Італія», пэдафіл ня толькі зьдзекаваўся над безабаронным дзіцем, але і зьняў усё на відэакамэру. Гвалтаўнік быў арыштаваны 5 кастрычніка 2012 году па іншым эпізодзе: схаванай камэрай ён здымаў у мясцовым гандлёвым цэнтры інтымныя часткі цела непаўналетніх. Падчас ператрусу ў яго доме былі выяўленыя 166 фатаграфіяў і ролікаў пэдапорнаграфічнага зьместу, якія тычыліся рэальных сытуацыяў, фактаў і эпізодаў, якія мелі месца.

На канфіскаваных відэароліках была ідэнтыфікаваная 7-гадовая беларуская дзяўчынка, якая прыяжджала ў Італію па праграме «Дзеці Чарнобыля», і якая стала ахвярай пэдафіла.

Аднак згодна з высновамі папярэдняга сьледзтва, на відэаздымках захаваны таксама яшчэ адзін эпізод зьдзеку, зьдзейсьненага іншым педафілам ў дачыненьні да іншай беларускай дзяўчынкі, якая ўваходзіла ў групу дзяцей з Чарнобыльскай зоны, якія праходзілі курс аднаўленьня здароўя ў Італіі.

Судзьдзя Стэфанія Донадэо асудзіла пэдафіла па паскоранай судовай працэдуры да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня па факце згвалтаваньня непаўналетняй, якая знаходзілася ў бездапаможным стане, і за выраб і распаўсюд матэрыялаў пэдапарнаграфічнага характару.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG