Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хадаркоўскі заявіў, што сыходзіць з палітыкі


Хадаркоўскі з бацькамі

Хадаркоўскі з бацькамі

Былы расейскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі пасьля памілаваньня заявіў, што не зьбіраецца займацца палітыкай і змагацца за вяртаньне актываў сваёй былой нафтавай кампаніі ЮКОС.

Як заявіў Хадаркоўскі ў інтэрвію расейскаму часопісу The New Times, ніякіх умоваў у сувязі з вызвальненнем яму не прад’яўлялі. Аднак, па словах былога бізнэсмэна, ён напісаў у лісьце да расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна, што «не зьбіраецца займацца палітыкай і не зьбіраецца змагацца за вяртаньне актываў (ЮКОСа)».

19 сьнежня Пуцін пасьля штогадовай прэс-канфэрэнцыі заявіў, што Хадаркоўскі напісаў прашэньне аб памілаваньні, і ў бліжэйшы час будзе падпісаны адпаведны ўказ. На наступны дзень былога прадпрымальніка вызвалілі, і ён зьехаў у Нямеччыну, дзе сустрэўся са сваёй сям’ёй. Падставай для вызваленьня Хадаркоўскага стала цяжкая хвароба маці.

Міхаіла Хадаркоўскага затрымалі ў 2003 годзе і асудзілі па двух крымінальных справах, абвінаваціўшы ў шэрагу парушэньняў, махлярства і іншых злоўжываньнях. Ён адбыў у турме 10 гадоў і 10 месяцаў. Хадаркоўскі павінен быў выйсьці на волю ў жніўні 2014 году.

Сёння ў 15:00 Хадаркоўскі пачне першую пасьля вызваленьня прэс-канфэрэнцыю. Радыё Свабода будзе весьці прамую трансьляцыю падзеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG