Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеран: Перамовы па ядзернай праграме прасоўваюцца павольна


Арганізаваныя на гэтым тыдні ў Жэнэве перамовы экспэртаў па іранскай ядзернай праграме прасоўваюцца павольна.

Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных справаў Ірану Абас Аракчы, паводле якога, сёньня кансультацыі павінны былі працягнуцца. Экспэрты з Ірану і шасьці сусьветных дзяржаваў (пяці пастаянных сябраў Рады Бясьпекі ААН, а таксама Нямеччыны) спрабуюць выпрацаваць захады па рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых з Тэгеранам 24 лістапада.

Увосень было абвешчана аб тым, што Іран пагадзіўся прыпыніць на шэсьць месяцаў некаторыя апэрацыі ў ядзернай сфэры — у абмен на паслабленьне міжнародных санкцыяў. Гэты паўгадавы пэрыяд пакуль не пачаўся. За той час, пакуль ён будзе доўжыцца, удзельнікі перамоваў маюць намер выпрацаваць доўгатэрміновае пагадненьне з Тэгеранам, які заходнія краіны падазраюць у спробах стварыць ядзерную зброю.

Іранскія ўлады заўсёды сьцьвярджалі, што ядзерная праграма краіны носіць мірны характар.
XS
SM
MD
LG