Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурсі прад'яўленыя новыя абвінавачваньні


Зрынутаму прэзыдэнту Эгіпта Махамеду Мурсі прад'яўленыя абвінавачваньні па справе аб ўцёках з турмы ў 2011 годзе.

Па гэтай справе праходзяць яшчэ 132 чалавекі, сярод якіх некалькі лідэраў руху «Браты- мусульмане», а таксама члены радыкальных груповак ХАМАС і «Хезболлах». Ўцёкі з турмы «Вадзі аль- Натрун» былі зьдзейсьненыя падчас масавых народных выступаў супраць тагачаснага прэзыдэнта Хосні Мубарака, які быў скінуты ў выніку гэтых акцый пратэсту.

Мурсі ўжо праходзіць абвінавачаным па двух крымінальных справах. Па адной зь іх былога прэзыдэнта абвінавачваюць у фінансаваньні тэрарызму і змове з замежнымі арганізацыямі ў мэтах ажыцьцяўлення тэрактаў. Другая справа зьвязана з падбухторваньнем да забойства і гвалту ў часе праўленьня Мурсі. Наступнае пасяджаньне па гэтай справе адбудзецца 8 студзеня 2014 года.

Махамед Мурсі быў адхілены ад улады вайскоўцамі ў ліпені гэтага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG