Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна: Хадаркоўскі можа вярнуцца ў Расею


Ганс-Дытрых Геншэр зь лібэральнай дэмакратычнай партыі Нямеччыны сустракае Хадаркоўскага

Ганс-Дытрых Геншэр зь лібэральнай дэмакратычнай партыі Нямеччыны сустракае Хадаркоўскага

Памілаваны ўказам прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна Міхаіл Хадаркоўскі, які ўчора пасьля вызваленьня паляцеў у Нямеччыну, можа вярнуцца на радзіму, калі палічыць патрэбным.

Пра гэта агенцтву France-Presse заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расіі Дзьмітрый Пяскоў.
Па словах Пяскова, Хадаркоўскі накіраваў кіраўніку дзяржавы два лісты: адзін кароткі, афіцыйны, другі – пашыраны і больш асабісты.

Раней паведамлялася, што Міхаіл Хадаркоўскі сёньня ў Бэрліне сустрэўся са сваім сынам Паўлам. Пра гэта заявіла прэс - сакратар былога кіраўніка ЮКАСа Вольга Піспанен. Сёння ж у сталіцы Нямеччыны ён сустракаецца са сваімі бацькамі - Марынай і Барысам Хадаркоўскімі. Як чакаецца, заўтра ў Бэрліне адбудзецца прэсавая канферэнцыя Міхаіла Хадаркоўскага .
XS
SM
MD
LG