Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін, Карняенка і Лябедзька пачнуць 2014 год з аўтапрабегу


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка і Анатоль Лябедзька падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам. Яны хочуць у нядзелю 5 студзеня наступнага году з 12 да 13 гадзінаў правесьці аўтапрабег па галоўнай магістралі сталіцы.

Пра гэта сёньня паведамляе афіцыйны сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць:

«Гэтая акцыя скіравана супраць увядзеньня аўтамабільнага падатку. Мы ўтрох — аўтамабілісты. І таму дзеяньні ўладаў тычацца непасрэдна кожнага з нас. Адпаведна як і мільёнаў іншых жыхароў Беларусі. Калі не супрацьстаяць нахабным дзеяньням уладаў, то толькі гэтым падаткам справа ня скончыцца».

На пытаньне, што будзе. калі гарадзкія ўлады не дазволяць акцыю, спадар Лябедька адказаў:

«Праспэкт Незалежнасьці — гэта ня зона для мінакоў. Таму будзем рухацца па ім на аўто. А тых, хто ўжо паставіў свае машыны на прыкол да пачатку дачнага сэзону, мы запрашаем у вызначаны час прайсьціся ўздоўж праспэкту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG