Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве у акцыі «Стоп-падатак» удзельнічалі два аўтамабілі


Магілёў. 18 гадзінаў. Перакрыжаваньне двух галоўных магістраляў гораду – вуліцы Першамайскай і Праспэкту Міру – амаль без машын.

Магілёў. 18 гадзінаў. Перакрыжаваньне двух галоўных магістраляў гораду – вуліцы Першамайскай і Праспэкту Міру – амаль без машын.

Яны дэманстратыўна на невялікай хуткасьці з уключанымі аварыйнымі сыгналамі шэсьць разоў аб’ехалі вакол будынка аблвыканкаму асноўнымі гарадзкімі магістралямі – па вуліцах Першамайскай і Ленінскай ды праспэкце Міру.

Іх спынялі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі і тут жа адпускалі. Двое маладых хлопцаў былі расчараваныя абыякавасьцю сваіх калегаў аўтамабілістаў. На пытаньне, чаму аўтамабілісты ня выйшлі масава на акцыю пратэсту, хлопцы зазначылі, што прычына ня ў страху, а ў зьнявераньні людзей, што яны могуць нешта зьмяніць. Магілёў. Да 18 гадзінаў на гэтым перакрыжаваньні – корак.

Магілёў. Да 18 гадзінаў на гэтым перакрыжаваньні – корак.

Машыны, якія дэманстратыўна на невялікай хуткасьці аб’яжджалі будынак аблвыканкаму з уключанай аварыйкай.

Машыны, якія дэманстратыўна на невялікай хуткасьці аб’яжджалі будынак аблвыканкаму з уключанай аварыйкай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG