Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі прадаваць, то толькі беларусам», — гарадзенцы пра прыватызацыю


Помнік Леніну ў Горадні

Помнік Леніну ў Горадні

Беларускія ўлады пачалі распродаж найбольш прыбытковых дзяржаўных прадпрыемстваў. Як вы да гэтага ставіцеся? Адказваюць гарадзенцы:

Спадар: «Калі прадаваць у прыватныя рукі, то толькі беларусам, а ня нейкім там замежнікам. А наагул трэба не прадаваць іх, а ствараць акцыянэрныя таварыствы, каб у іх удзельнічалі канкрэтныя людзі. А пакуль наш прэзыдэнт і тыя, хто яму падлізвае тылак, робяць як хочуць, а ня так, як лепей людзям, то яно і так будзе. Прададуць буйным кампаніям, а тыя ня будуць зацікаўленыя, каб канкурэнты разьвіваліся ў Беларусі».
Гэта, вядома, вялікае глупства, бо ўвесь прыбытак пойдзе ўжо не ў беларускі бюджэт, а ў Расею, і беларусам амаль нічога ня будзе даставацца. Навошта, каб гэтым карыстаўся нейкі расейскі магнат...

Спадар: «Ня варта прадаваць такія прадпрыемствы, бо хутка людзям ня будзе дзе працаваць і пэрспэктывы ў Беларусі ня будзе. Колькі вунь праграмаў глядзіш па тэлебачаньні, дык тое, што там творыцца, хутка будзе і ў нас. Паглядзіце, колькі ў нас прадпрыемстваў небеларускіх — і што? Там ужо нават паскардзіцца няма каму, яны нікому не падначальваюцца. Я з гэтым сам сутыкаўся».

Спадар: «Гэта, вядома, вялікае глупства, бо ўвесь прыбытак пойдзе ўжо не ў беларускі бюджэт, а ў Расею, і беларусам амаль нічога ня будзе даставацца. Навошта, каб гэтым карыстаўся нейкі расейскі магнат...»
Ня варта прадаваць прадпрыемства, бо гэта наша ўласнасьць. Трэба ж думаць пра будучыню, пра наступныя пакаленьні.

Спадар: «Улады хочуць нейкім чынам выжыць і застацца пры ўладзе, таму і прадаюць нашы прадпрыемствы. На працягу 20 гадоў яны самі загналі сябе ў такі стан, бо выганялі з краіны разумных людзей, а цяпер ва ўсім прайграюць. Вось і імкнуцца, каб хоць нейкім чынам ухапіцца за саломінку і выйсьці з гэтае сытуацыі. Узгадайце, калі ў гэтай краіне нешта належала гэтаму народу? Хіба што, можа, яшчэ за часамі Вітаўта. А пасьля 17-га году людзям тут ніколі нічога не належала».

Спадар: «Ня варта прадаваць прадпрыемства, бо гэта наша ўласнасьць. Трэба ж думаць пра будучыню, пра наступныя пакаленьні. За што і як яны будуць жыць, калі мы ўсю ўласнасьць папрадаём? Добры гаспадар на сваёй зямлі нічога не прадае».

Спадар: «На маю думку, прадаваць трэба тое, што не прыносіць прыбытку, а ня тыя прадпрыемствы, якія даюць грошы ў бюджэт. Такія прадпрыемствы нельга прадаваць».
XS
SM
MD
LG