Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высунутыя новыя абвінавачваньні супраць зяця Усамы бін Лядэна


У ЗША пракуроры прад’явілі новыя абвінавачваньні супраць былога зяця забітага лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Лядэна. Учора акруговы суд Манхэтэна прад’явіў Сулейману Абу Гейту абвінавачваньні ў аказаньні дапамогі тэрарыстам грашыма і рэсурсамі і датычнасьці да змовы з мэтай прадастаўленьня гэтай дапамогі. Раней яму былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў змове супраць амэрыканскіх грамадзян. Абу Гейт абвяргае гэтыя абвінавачваньні.

Паведамляецца, што ў мінулым ён зьяўляўся афіцыйным прадстаўніком «Аль-Каіды», выступаючы з рознымі заявамі ад гэтай тэрарыстычнай сеткі. Празь некалькі месяцаў пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 гады Абу Гейт заявіў, што заплянаваныя новыя напады супраць ЗША і Ізраіля.

Сулейман Абу Гейт быў арыштаваны ў Ярданіі ў сакавіку гэтага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG