Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сьнежня: вызначэньне чэмпіёна грамадзянскай супольнасьці, прысуд Данькову


Будынак Dankoff Сlub у Менску

Будынак Dankoff Сlub у Менску

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску — сэсія гарсавету. Асноўныя пытаньні парадку дня: прыняцьце гарадзкога бюджэту і інвэстыцыйнай праграмы Менску на 2014.

У Менску ў «Арт Сядзібе» — уручэньне прэміяў Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці». Радыё Свабода прысутнічае ў шорт-лісьце намінацыі «СМІ году» за цыкл рэпартажаў «Сталкеры Свабоды» пра грамадзкіх і культурных актывістаў Беларусі. Пачатак у 18:00.

Менск. У судзе Маскоўскага раёну будзе агучаны прысуд бізнэсоўцу Юрыю Данькову, якога вінавацяць у арганізацыі прытону ды іншых злачынствах. Пачатак пасяджэньня ў 10:00.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» — Дзень апошняй кнігі. Выдавецтва пазбаўленае ліцэнзіі пасьля выданьня альбому «Прэс-фота Беларусі-2011». Апошняй кнігай, выпушчанай выдавецтвам «ЛогвінаЎ», стала п’еса «Клемэнс» літоўскага пісьменьніка Казіса Саі. Пачатак у 19:00, уваход вольны.

У Інстытуце культуры — сустрэча з прэсай на тэму «Захаваньне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадзкіх арганізацыяў». Пачатак у 15:00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1595 — складаньне Берасьцейскай уніі

1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу габрэйскай аселасьці»

1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»

1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства

1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі

У гэты дзень нарадзіліся:

1786 — Вінцэнт Равінскі, аўтар паэмы «Энеіда навыварат», якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай. Разгадаў загадку аўтарства літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў.

У гэты дзень памерлі:

1831 — Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.

2001 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«На жаль, усё добрае мы ўсьведамляем толькі са спазьненьнем. Жывем у тузе па мінулым і ў страху перад будучыняй. Дзе заўгодна, толькі не ў сучаснасьці».

Эрых Марыя Рэмарк
XS
SM
MD
LG