Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вершы каля музэя Багдановіча сёньня чытаў толькі Някляеў


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Пяты дзень запар у Менску каля літаратурнага музэя Максіма Багдановіча зьбіраюцца людзі, якія пратэстуюць супраць паніжэньня статусу музэйнай установы.

20 сьнежня, на пяты дзень, да музэю Багдановіча прыйшлі толькі некалькі чалавек, сярод якіх быў паэт і былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў.

Ён сказаў карэспандэнту Радыё Свабода: "Тут канечне сёньня не Майдан, але і не зусім пустэльна. Вясёлыя людзі ў цывільным ёсьць -- сёньня ў іх сьвята, дык відаць маюць права. Я думаю, што гэтая акцыя вельмі патрэбная. Гэта ня толькі абарона музэю Максіма Багдановіча, але і абарона нашай культуры, мовы, урэшце абарона нашай беларускай будучыні. Таму нягледзячы на пятніцы, кепскія надвор'і, некалькі чалавек усё ж прыйшлі, і я спадзяюся, што з часам іх будзе болець. Тут няма ніякай небясьпекі -- ніхто мне не забароніць прачытаць дзе заўгодна вершы Багдановіча ці мною напісаныя вершы".

Уладзімер Някляеў прачытаў некалькі вершаў Максіма Багадановіча і прасьпяваў «Пагоню».

Днямі стала вядома, што Міністэрства юстыцыі не ўхваліла распараджэньне Міністэрства культуры аб пераводзе музэя Багдановіча ў філію Музэя беларукай літаратуры, паколькі такое рашэньне зьяўляецца незаконным — зьмяніць статус юрыдычнай асобы можа толькі заснавальнік, а заснавальнікам музэя Багдановіча ёсьць не Міністэрства культуры, а Менгарвыканкам. Таму застаецца спадзяваньне, што Савет міністраў, разглядаючы гэтае распараджэньне, возьме пад увагу гэтую акалічнасьць.

19 сьнежня Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне ў тэрмін ад 26 да 30 сьнежня пяці чытаньняў на ганку музэя Багдановіча. Указаная ў заяўцы колькасьць удзельнікаў — да 30 чалавек. Мяркуецца, што цягам пяці дзён ад 18-й да 19-й гадзіны тут будуць праходзіць літаратурныя імпрэзы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG