Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму дырэктарку фабрыкі «Слодыч» Тацяну Селіх бароняць былыя калегі? Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Сёньня — пяты дзень акцыяў у абарону музэя Максіма Багдановіча ў Менску. Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства культуры прыпыніла свае распараджэньне аб зьмены статусу музэю на філію

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод можа быць прададзены расейскай кампаніі «Роснефть». Таксама Расеі можа быць прададзены і гарадзенскі «Азот». Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч.

Дырэктарку фабрыкі «Слодыч» Тацяну Селіх падазраюць у незаконным праслухоўваньні падначаленых, якое нанесла страты ў асабліва вялікім памеры. На самой фабрыцы дырэктарку бароняць

Апытаньне ў Берасьці да «Дня чэкіста»: Чым беларускі КДБ адрозьніваецца ад савецкага?

І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG