Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы заявілі пра пляны назіраць за мясцовымі выбарамі


Алег Гулак

Алег Гулак

У сакавіку 2014 году ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы. Праваабаронцы БХК і «Вясны» абвясьцілі, што пачынаюць доўгатэрміновае назіраньне за тым, як пройдзе выбарчая кампанія.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак назваў мэты назіраньня:

«Мы ня лічым, што мясцовыя выбары будуць мець нейкае вялікае значэньне для сытуацыі ў краіне, але ўсё ж такі гэта тая кампанія, якую мы ня можам не аналізаваць і не адсочваць. Тым больш, што звычайна ў такі час абвастраецца сытуацыя з правамі чалавека, і таму таксама за гэтым трэба сачыць. І яшчэ для нас важна, як будуць дзейнічаць зьмены ў Выбарчы кодэкс, якія зараз уводзяцца. Плюс, канечне, важны агульны палітычны кантэкст гэтай падзеі, бо выбары ёсьць сутнасьцю палітычнай сытуацыі ў краіне».

Праваабаронцы заяўляюць, што будуць назіраць за выбарчай кампаніяй ад яе пачатку, бо вельмі важна, як выконваецца ўся працэдура: ад вылучэньня кандыдатаў, іх рэгістрацыі, агітацыйнага пэрыяду і да саміх выбараў. Дзеля гэтага праваабаронцы БХК і «Вясны» чарговым разам аб’ядналіся ў кампанію пад назвай «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якая вядомая з 2008 году. Алег Гулак паведаміў, што яны плянуюць далучыць да назіраньня за мясцовымі выбарамі і валянтэраў.
XS
SM
MD
LG