Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі актор Х'ю Грант зьвярнуўся да беларусаў з нагоды трэцяй гадавіны жорсткага разгону Плошчы-2010.

Х’ю Грант: «Ад свайго імя і ад імя акторскай супольнасці Лёндану і Брытаніі, думаю што і ад усіх брытанцаў, я хачу выказаць падтрымку працы Беларускага свабоднага тэатру і тым вельмі адважным людзям, якія супрацьстаяць Лукашэнку — апошняму дыктатару Эўропы. Мы разам з вамі! Мы з вамі салідарныя, асабліва ў гэты дзень.

Я ведаю, што 19 снежня — вельмі важны дзень у гісторыі Беларусі. Я выдатна памятаю, што здарылася ў гэты дзень у Беларусі ў 2010 годзе. Брытанцы з вамі! Усе тыя людзі, хто прымаў удзел у выступленьнях у Беларусі і хто цяпер, магчыма, у турме, заставайцеся моцнымі і ведайце, што ў вас вельмі шмат сяброў у нас у краіне, у тым ліку я.

Жыве Беларусь!»

відэа: Беларускі свабодны тэатар

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG