Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік ЮКОСу Міхаіл Хадаркоўскі, памілаваны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, пасьля вызваленьня вылецеў у Нямеччыну, паведамілі РИА-Новости ў прэс-бюро Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі.

«Пры вызваленьні Хадаркоўскі зьвярнуўся з асабістай просьбай аб афармленьні дакумэнтаў для выезду за мяжу. Пасьля вызваленьня вылецеў у Нямеччыну, дзе праходзіць лячэньне яго маці», — сказалі ў прэс-бюро.

Паводле некаторых інфармацыяў, маці Хадаркоўскага праходзіць лячэньне ў Бэрліне.

Пра тое, што эк -кіраўнік ЮКОСу Міхаіл Хадаркоўскі, які знаходзіўся за кратамі 10 гадоў, падаў прэзыдэнту Расеі прашэньне аб памілаваньні, стала вядома напярэдадні пасьля вялікай прэс-канфэрэнцыі Уладзіміра Пуціна. Сёньня быў падпісаны ўказ аб памілаваньні, які адразу ж уступіў у сілу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG