Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

20 сьнежня актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак арышту.

Сястра Максіма Вінярскага Алена паведаміла Радыё Свабода, што, верагодна, Максіма асудзілі за ўдзел у пікетаваньні ўкраінскай амбасады, якое яны разам з Ільлём Дабратворам зладзілі 30 лістапада на знак салідарнасьці з Эўрамайданам.

Максім Вінярскі вярнуўся ў Менск з Украіны 18 сьнежня. З 6 сьнежня ён быў сярод удзельнікаў Эўрамайдану.

«Ён паехаў туды тым бясплатным аўтобусам, які затрымалі ў Мар’інай Горцы. Пасьля таго як аўтобус спынілі, Максім дабраўся ў Кіеў сваім шляхам. 18 сьнежня вярнуўся. Дзень адсыпаўся, а 19-га пайшоў на акцыю, прысьвечаную трэцяй гадавіне Плошчы. Пасьля той акцыі яго і затрымалі каля Чырвонага касьцёла. Ён тэлефанаваў мне пасьля акцыі і казаў, што верагодна, што яго затрымаюць. Спачатку яго забралі ў Маскоўскі РАУС, пасьля перавезьлі ў Цэнтральны. Аднак, як я ведаю, судзілі ўсё ж за той пікет 30 лістапада», — распавяла сястра Максіма Вінярскага Алена.
XS
SM
MD
LG