Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Прагі — пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


19 сьнежня ў цэнтры Прагі на Старамесцкай плошчы адбылася акцыя, прысьвечаная ўгодкам разгону дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Пратэстоўцы трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты, якія нагадвалі пра падзеі трохгадовай даўніны.

Адзін з удзельнікаў Аляксей Францкевіч заявіў Свабодзе: «Мы хочам нагадаць пра тыя сумныя факты, што ў нас на Радзіме дагэтуль за кратамі знаходзяцца зь дзясятак палітвязьняў і тое, што дыктатура ў цэнтры Эўропы — нібы ракавае захворваньне, якое пагражае мэтастазамі ўсёй Эўропе».

З нагоды акцыі былі вырабленыя ўлёткі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, якія раздавалі мінакам.

У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе, чэская сацыял-дэмакратычная партыя, якая прыйшла падтрымаць зьняволенага Міколу Статкевіча, а таксама прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацыяў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG