Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін памілаваў Хадаркоўскага


Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні былога кіраўніка кампаніі «ЮКОС» Міхаіла Хадаркоўскага. Указ, разьмешчаны на афіцыйным сайце Крамля, уступае ў сілу з дня падпісаньня, 20 снежня.

«Кіруючыся прынцыпамі гуманнасьці, пастанаўляю: памілаваць асуджанага Хадаркоўскага Міхаіла Барысавіча, 1963 года нараджэньня, ураджэнца г. Масквы, вызваліўшы яго ад далейшага адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўлення волі», — гаворыцца ў тэксьце прэзыдэнцкага ўказу.

Як заявіў агенцтву «Інтэрфакс» адвакат Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант, ўказ павінен падлягаць «неадкладнаму выкананьню».

У адпаведнасці з дзеючым крымінальна-працэсуальным кодэксам, зняволенага вызваляюць у дзень паступлення акта аб памілаванні ў калёнію, а ў выпадку яго паступленьня пасля заканчэньня працоўнага дня — раніцай наступнага дня.

Пра тое, што Хадаркоўскі папрасіў аб памілаваньні, Уладзімір Пуцін паведаміў пасля сваёй прэс-канферэнцыі 19 снежня. Пуцін сказаў, што бізнэсмэн «спасылаецца на абставіны гуманітарнага характару, у яго хворая маці».

Міхаіл Хадаркоўскі, які адбывае тэрмін 10 гадоў і 10 месяцаў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, меўся выйсьці на волю ў жніўні 2014 году. Аднак у пачатку гэтага месяца намесьнік генпракурора Расеі Аляксандар Зьвягінцаў паведаміў, што ў дачыненні да экс-кіраўніка «ЮКОСу» расьсьледуюцца некалькі новых крымінальных справаў, «якія маюць добрую перспектыву». Як стала вядома, Хадаркоўскага маглі абвінаваціць у адмываньні выкрадзеных, згодна з высновамі сьледзтва, 10 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG