Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эўрамайдане ў Кіеве згадалі разгон Плошчы ў Менску


Блізу сотні ўкраінцаў і беларусаў прыйшлі 19 сьнежня да сьценаў амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб выказаць словы падтрымкі палітычным вязьням рэжыму Лукашэнкі. Свой паход удзельнікі распачалі з майдану Незалежнасьці.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, пікетоўцы несьлі ў руках вялікі бел-чырвона-белы сьцяг і гучна выкрыквалі «Батьку геть!» і «Живе Білорусь!». Сваімі ўражаньнямі падзяліўся кіраўнік руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які пасьля падзеяў сьнежня 2010-га займаецца палітычнай дзейнасьцю ва Ўкраіне:

«У нас у Беларусі ёсьць палітвязьні, і мы пратэстуем супраць гэтага. Мы зь імі салідарныя, таму са сваімі патрабаваньнямі ідзем да беларускай амбасады. Яны там, безумоўна, ведаюць, якая ў нас улада, бо нічога выпадкова не здараецца. Яны ведаюць, што людзі на чале нашай улады — бандыты, якія даўно і пасьлядоўна парушаюць заканадаўства. Менавіта таму мы ўсе туды рушым, каб перадаць нашы патрабаваньні ў справе тэрміновага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў і правядзеньня дэмакратычных выбараў у Беларусі».

Амаль месяц у Кіеве грамадзяне Ўкраіны патрабуюць ад уладаў вярнуцца да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам і спыніць кулюарныя зьдзелкі з Масквой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG