Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч супраць умяшаньня іншых краін у справы Ўкраіны


Статус назіральніка Ўкраіны ў Мытным саюзе і ў Эўразійскім эканамічным саюзе не супярэчыць асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у інтэрвію мясцовым СМІ.

Паводле яго слоў, Кіеў павінен знайсьці такую мадэль узаемадачыненьняў са стратэгічнымі партнэрамі, якая б задавальняла ўсіх. Прэзыдэнт Украіны таксама заявіў аб непрымальнасьці ўмяшаньня замежных палітыкаў і чыноўнікаў ва ўнутрыпалітычную сытуацыю ў краіне.

Адказваючы на пытаньне аб разгоне Эўрамайдану 30 лістапада, Віктар Януковіч паведаміў, што хоча ведаць праўду аб тым, што там адбылося, заявіўшы, што ўлада ня ўмешваецца ў расьсьледаваньне гэтай справы.
XS
SM
MD
LG