Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША дасягнуты бюджэтны кампраміс


Паводле праекту новага бюджэту ЗША, краіна паступова будзе выходзіць з рэжыму сэквэстру — аўтаматычнага скарачэньня ўсіх расходных частак бюджэту.

Cэнат, верхняя палата Кангрэса ЗША, дзе пераважаюць дэмакраты, 64 галасамі супраць 36 зацьвердзіў разьлічаны на два гады плян дзяржаўнага бюджэту.

Гэта азначае, што Злучаным Штатам амаль напэўна атрымаецца пазьбегнуць новага спыненьня фінансаваньня дзяржаўных службаў, што магло адбыцца, калі б бюджэтны кампраміс ня быў дасягнуты да 15 студзеня.

Тыдзень таму падобны плян ўхваліла Палата прадстаўнікоў, у якой большасьць належыць рэспубліканцам. Апошні раз у сытуацыі «расколатага» Кангрэса дэмакраты і рэспубліканцы дасягнулі бюджэтнага кампрамісу 27 гадоў таму.

Спроба рэспубліканцаў не дапусьціць фінансаваньня рэформы сыстэмы мэдыцынскага страхаваньня, іх адмова зацьвердзіць дзяржбюджэт з адпаведнай артыкулам выдаткаў прывяла восеньню да частковага закрыцьця многіх дзяржаўных устаноў.

Прэзыдэнт Абама абвясьціў, што падпіша гэты кампрамісны дакумэнт.

Сэнацкі варыянтам законапраекту, як і тым, што быў прыняты ніжняй палатай, прадугледжваецца частковае аднаўленьне асігнаваньняў, у тым ліку на патрэбы абароны і сацыяльныя праграмы, зрэзаных ў выніку сэквэстру Гэта скарачэньне ўступіла ў сілу ў пачатку 2013 года.

Дзяржаўны бюджэт ЗША на 2014 складае 1,012 трыльёны даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG