Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ленін і Пушкін у Гомелі падтрымалі кіеўскі Эўрамайдан


У ноч на 19 сьнежня шэраг помнікаў у Гомелі апранулі ва ўкраінскія сьцягі.

Жоўта-блакітныя сьцягі невядомыя накінулі на плечы помнікаў Леніну, Пушкіну і Чайкоўскаму.

Навіну распаўсюдзіла прэсавая служба незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт».

Вялікая група актывістаў арганізацыі знаходзілася раней або працягвае знаходзіцца цяпер на Эўрамайдане ў Кіеве, дзе выказвае падтрымку ўкраінскаму народу, трымаючы пры гэтым беларускія нацыянальныя бела-чырвона-белыя сьцягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG