Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суполцы Свабоды «ўКантакце» ўжо 20 000 падпішчыкаў


Радыё Свабода — адна з самых масавых і папулярных беларускіх суполак у сацыяльнай сетцы уКантакце. У дзень гадавіны Плошчы да суполкі далучыўся 20-тысячны падпішчык.

У суполцы Радыё Свабода мы ня толькі рэтрансьлюем навіны з сайту і эфіру, але таксама ствараем і дзелімся эксклюзіўным кантэнтам, чаргуем сур’ёзныя дыскусіі з гумарам і сатыраю.

Нам важна, што думаюць нашыя чытачы: амаль да кожнай тэмы мы праводзім галасаванкі, каб кожны мог выказацца.

Мы заклікаем ствараць і дасылаць нам тэксты, малюнкі, каляжы, фотаздымкі і відэазапісы. Найбольш актыўных аўтараў мы ўзнагароджваем.


20-тысячнай падпішчыцай стала Насьця Шэйпа. Яна атрымае ад Радыё Свабода камплект кніг з сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама дыскі зь песьнямі ад «Саўкі і Грышкі»




























Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG