Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёнданскі суд асудзіў саліста брытанскай рок-групы Lostprophets Ена Ўоткінса на 35 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у сэксуальных злачынствах у дачыненьні да непаўналетніх.

Падчас абвяшчэньня прысуду судзьдзя Джон Ройс заявіў, што музыка «апусьціўся на самае дно распусты».

Уоткінс быў прызнаны вінаватым у 13 эпізодах, у тым ліку ў спробе згвалтаваньня, сэксуальных дзеяньнях у дачыненьні да гадавалага немаўляці, а таксама спробах схіліць адну з фанатак да злачынства ў дачыненьні да яе дзіцяці і вырабе дзіцячай парнаграфіі.

На лаве падсудных разам з музыкам знаходзіліся таксама дзьве дзяўчыны, якія былі асуджаныя на 14 і 17 гадоў зьняволеньня. Іх імёны, а таксама ступень віны не выдаюцца.

У адпаведнасьці з рашэньнем суду, Уоткінс павінен правесьці 29 гадоў за кратамі, а затым знаходзіцца на выпрабавальным тэрміне на працягу шасьці гадоў.

Група Lostprophets была ўтвораная ў 1997 годзе ва Ўэльсе. Найбольшы посьпех у хіт-парадах меў альбом Liberation Transmission, выпушчаны ў 2006 годзе. Усяго на рахунку калектыву пяць студыйных альбомаў і 18 сынглаў.

Уоткінс быў арыштаваны ў канцы 2012 году, пасьля чаго калектыў спыніў музычную дзейнасьць. У кастрычніку гэтага году група афіцыйна абвясьціла аб распадзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG