Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што мы адзначаем 19 сьнежня? Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00


Меркаваньні Зьмітра Бандарэнкі, Дзяніса Садоўскага, Аляксея Янукевіча, Юрася Губарэвіча.

А таксама:

Улады Гомеля зьмякчылі стаўленьне да беларускай мовы. Па-беларуску гучаць аб'явы ў транспарце, абнаўляюцца шыльды.

Кожны год у Беларусь прыяжджае больш за 10 тысяч замежнікаў. І сама меней паўмільёна беларусаў працуюць ці вучацца за межамі краіны. Гэтую статыстыку ў людзкіх лёсах мы разгледзім з нагоды Міжнароднага дня мігранта.

Ні Аляксей Міхалевіч, ні ягоны адвакат ня могуць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па факце зьдзекаў і катаваньняў у КДБ.

Знаёмства ў эфіры:

Алесь Цямляк, ініцыятар збору подпісаў супраць аўтапабораў.

Алесь Чаркашын, удзельнік трох Плошчаў, перформэр у касьцюме прарока з ланцугамі.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG