Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухваленая амністыя Pussy Riot і камандзе «Грынпіс»


Дзярждума абвясьціла ў сераду амністыю да 20-годзьдзя Канстытуцыі Расеі. Прэзыдэнцкі праект быў ухвалены ў другім і трэцім, канчатковым, чытаньнях.

Тэкст пастановы аб прэзыдэнцкай амністыі быў разьмешчаны на афіцыйным партале прававой інфармацыі. Гэта азначае, што зь вечара серады пастанова аб амністыі ўступіла ў сілу і падлягае выкананьню на працягу шасьці месяцаў.

Пад амністыю могуць патрапіць каля 25-ці тысяч чалавек, у тым ліку экіпаж судна «Грынпіс» — «Арктыка Санрайз», асуджаныя удзельніцы панк-групы Pussy Riot, а таксама некаторыя фігуранты «Балотнай справы».

Згодна з пастановай, амністыя тычыцца перш за ўсё тых, хто асуджаны ці знаходзіцца пад сьледзтвам з абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні злачынстваў, якія не ўяўляюць падвышанай небясьпекі для грамадзтва і не зьвязаныя з ужываньнем або пагрозай ужываньня гвалту.

Акрамя таго, павінны быць амніставаныя непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, маці з непаўналетнімі дзецьмі, інваліды, пэнсіянэры, удзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, удзельнікі баявых дзеяньняў.

Ад самага пачатку праваабаронцы і апазыцыя крытыкавалі праект амністыі, палічыўшы яе недастаткова шырокай.

Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Ўладзімір Лукін назваў абвешчаны варыянт амністыі кампрамісным, паколькі яна менш шырокая, чым прапаноўвалася першапачаткова Радай правоў чалавека пры прэзыдэнце. Лукін заклікаў падрыхтаваць яшчэ адну амністыю — да стагодзьдзя пачатку Першай сусьветнай вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG