Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакет акцыяў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» будзе прададзены расейскаму інвэстару, паведамляе прэсавая служба ўраду.

Завод выпусьціць дадатковыя акцыі, якія будуць прададзеныя паводле рынкавага кошту.

Паведамленьне пра продаж заводу зьявілася пасьля паседжаньня Савету Міністраў. На гэтым паседжаньні намесьнік кіраўніка ўраду Ўладзімер Сямашка дакладваў пра інтэграцыйныя прамысловыя праекты, якія ажыцьцяўляліся ў 2013-м.

6 сьнежня Інтэрфакс распаўсюдзіў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы продаж заводу.

«Я, вядома, катэгарычна супраць гэтага, — заявіў тады Лукашэнка. — Мы вельмі шмат зрабілі для гэтага заводу, і я хацеў бы, каб ён квітнеў. Мяне зьдзіўляе тая стараннасьць , зь якой сёньня, не ведаю завод або ўрад, хочуць яго прадаць».
У цэху МЗКТ

У цэху МЗКТ

XS
SM
MD
LG