Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2013: Што зруйнавалі і што збудавалі? Поўнае відэа


Якім 2013 год быў для беларускай архітэктурнай спадчыны — выратавальным ці разбуральным? Якія помнікі архітэктуры сёлета зьніклі назаўсёды?

Якія гарады, мястэчкі найболей пацярпелі? Якія страты панесла сталіца? Чаму зносяцца гістарычныя будынкі, а на іх месцы будуюцца гатэлі, офісныя і элітныя жылыя будынкі, гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры, паркінгі? Прычынаю — неадукаванасьць чыноўнікаў ці карупцыя? Хто і як можа спыніць бясконцы працэс разбурэньня гістарычнага архітэктурнага аблічча Беларусі?

Што збудавалі сёлета на гэтых руінах? Ці адпавядаюць новабудоўлі сучасным перадавым тэндэнцыям у архітэктуры і ці маюць яны шанцы ў будучыні стаць спадчынай? Што будуць рабіць нашчадкі з будынкамі, якія ўжо на момант узьвядзеньня спэцыялісты называюць пачварнымі?

І ці можна спадзявацца, што стаўленьне дзяржавы да архітэктурнай спадчыны ў 2014 годзе зьменіцца на лепшае?

У перадачы бяруць удзел старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.


  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG