Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Берасьця не дазволілі шэсьце ў падтрымку Эўрамайдана


Берасьцейскі гарадзкі выканаўчы камітэт не санкцыянаваў правядзеньне шэсьця салідарнасьці з кіеўскім Эўрамайданам і народам Украіны.

«Берасьцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмоўлена ў правядзеньні шэсьця, мэтай якога было выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у ягоным імкненьні жыць у Эўразьвязе»,— паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у абласной арганізацыі АГП.

Па сутнасьці заявы гарадзкі выканаўчы камітэт паведаміў, што «правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласьці менш за 50 мэтраў ад будынкаў органаў дзяржаўнага кіраваньня».

АГП лічыць адмову «беспадстаўнай». Раней да сьвята Першага траўня па такім самым маршруце мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл праводзілі дазволенае ўладамі сьвяточнае шэсьце.

На думку мясцовых актывістаў АГП, «гэтая забарону можна лічыць выразам пазыцыі мясцовай вэртыкалі да падзеяў ва Ўкраіне».

Раней Астравецкі райвыканкам адмовіў актывісту АГП Мікалаю Ўласевічу ў правядзеньні пікета ў знак салідарнасьці з Эўрамайданам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG