Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік МЗС ФРГ абураны ціскам Расеі на Ўкраіну


Франк Вальтэр Штайнмаер

Франк Вальтэр Штайнмаер

Як паведамляе агенцтва УНІАН, сёньня новы нямецкі міністар замежных спраў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер наведае Польшчу, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне.

Перад гэтым спадар Штайнмаер заявіў:

«Выклікае абурэньне тое, як расейская палітыка выкарыстоўвала эканамічны крызіс ва Ўкраіне, каб не дапусьціць падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Яшчэ ў чацьвер я паеду ў Польшчу, каб разам з нашымі польскімі суседзямі, якія ведаюць пра Ўкраіну больш, чым многія іншыя эўрапейцы, разам падумаць аб тым, што можам разам зрабіць, каб перамагчы палітычную блякаду ў Кіеве».

Паводле ягоных слоў, ён вырашыў так хутка прыехаць у Польшчу з-за апублікаваньня нядаўна ў нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung інтэрвію з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, у якім ён паставіў эўрапейцам некалькі пытаньняў па Ўкраіне.

Сярод іх пра тое, што Эўрасаюз недаацаніў «слабасьць і разьяднанасьць» Украіны і што Брусэль патрабаваў ад Кіева «занадта шмат», ставячы перад выбарам «Усход ці Захад».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG