Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У наступным годзе Газпром будзе прадаваць Украіне газ на траціну таньней, чым сёлета – за 268.5 даляраў за тысячу кубамэтраў замест 400 даляраў, як плаціла Ўкраіна сёлета.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пасьля перамоваў з кіраўніком Украіны Віктарам Януковічам.

Акрамя таго, кіраўнік Расеі заявіў, што Расея інвэстуе 15 мільярадаў даляраў у каштоўныя паперы ўкраінскага ўраду. Пра гэтым Пуцін падкрэсьліў, што пытаньне ўступленьня Ўкраіны ў мытны саюз пад кіраўніцтвам Расеі не абмяркоўвалася на сёньняшняй расейска-ўкраінскай сустрэчы на вышэйшым ўзроўні.

Магчымасьць, што Януковіч сёньня ў Маскве пагодзіцца на далучэньне Ўкраіны да мытнага саюзу, выклікала асаблівыя перасьцярогі ва ўкраінскай апазыцыі.
Папярэдняя дамоўленасьць аб зьніжэньні цаны на газ для Ўкраіны і аб буйным крэдыце была дасягнутая падчас нядаўніх перамоваў Пуціна і Януковіча ў Сочы.
Сёлета цана на расейскі газ для Беларусі складала 168 даляраў за тысячу кубамэтраў, у наступным годзе яна падвысіцца да 185 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG