Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пацьвердзіў, што вынесены яшчэ адзін сьмяротны прысуд


У судзе Менскай вобласьці пацьвердзілі: «Сапраўды, калегія па крымінальных справах Менскага абласнога суду асудзіла Лыкава да выключнай меры пакараньня».

Эдуард Лыкаў — грамадзянін Беларусі.

«Народжаны ў Маскве Эдуард Лыкаў, 1960 году нараджэньня, асуджаны да выключнай меры пакараньня, зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, зарэгістраваны ў Баранавічах», — паведамілі Інтэрфаксу ў судзе.

Лыкаў падаў на прысуд касацыйную скаргу. «Цяпер яна знаходзіцца на разглядзе ў судзе Менскай вобласьці, у Вярхоўны суд яна яшчэ не пададзеная», — заявілі суразмоўцы Інтэрфаксу.

Лыкава прызналі вінаватым у 5 забойствах.

Раней інфармацыю пра вырак Эдуарду Лыкаву распаўсюдзіў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Вырак агучылі 26 лістапада 2013 году.

Пад сьледзтвам Лыкаў з 2011-га.
XS
SM
MD
LG