Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко хоча выбараў прэзыдэнта ўжо ў сакавіку


Перадвыбарчы плякат Віталя Клічко, архіўнае фота

Перадвыбарчы плякат Віталя Клічко, архіўнае фота

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны павінны адбыцца ў сакавіку 2014 году, заявіў адзін зь лідэраў апазыцыі ў Вярхоўнай Радзе Віталь Клічко.

Лідэр апазыцыйнай партыі «Ўдар» Віталь Клічко заявіў журналістам пасьля датэрміновага закрыцьця ранішняга пасяджэньня парлямэнту, што Ўкраіне патрэбныя датэрміновыя выбары:

«Мы ведаем, што сёньня адзіны выхад з палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца на сёньняшні дзень краіна, — гэта датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары».

Клічко нагадаў, што на круглым стале дзейны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў: ён «не баіцца датэрміновых выбараў».

«Ды хай дакажа гэта на сумленных выбарах, якія павінны адбыцца. Я ўпэўнены ў тым, што яны павінны адбыцца ў сакавіку 2014», — сказаў Клічко.

Раней Клічко заявіў пра свой удзел у будучых выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG