Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко сышоў з боксу, каб змагацца за пасаду прэзыдэнта Ўкраіны


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Віталь Клічко адмовіўся ад тытула чэмпіёна сьвету па боксе ў цяжкай вазе паводле вэрсіі Сусьветнай рады боксу (WBC).

Украінскі баксёр і палітык, паводле рашэньня WBC, захоўвае за сабой званьне ганаровага чэмпіёна сьвету, што дае яму права на бой з новым уладальнікам гэтага тытула.

Клічко заявіў пра намер засяродзіцца на палітычнай барацьбе і адзначыў, што пры цяперашніх абставінах не ўяўляе сабе вяртаньня на рынг.

Лідэр украінскай апазыцыйнай палітычнай партыі «Ўдар» Віталь Клічко з канца лістапада ўдзельнічае ў масавых антыўрадавых маніфэстацыях ў Кіеве. У панядзелак баксёр пацьвердзіў свой намер балятавацца ў прэзыдэнты Ўкраіны.

Цяпер пояс чэмпіёна сьвету па боксе паводле вэрсіі WBC становіцца вакантным.

Пасьля абвяшчэньня гэтага рашэньня Віталь Клічко заявіў:

«Дзякую WBC і прэзыдэнту Хасэ Сулейману за аказаную падтрымку ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду Ўкраіны. Гэта быў гонар для мяне валодаць тытулам чэмпіёна сьвету па вэрсіі WBC. Статус ганаровага чэмпіёна пакідае мне тэарэтычны шанец вярнуцца ў бокс, аднак гэта цяжка ўявіць, улічваючы маю занятасьць. Зараз я цалкам засяроджаны на палітыцы, бо адчуваю, што патрэбен людзям у маёй краіне. Мой брат Уладзімер працягне каваць спартыўную славу Клічко, і я буду заўсёды падтрымліваць яго, гэтак жа, як ён падтрымлівае мяне у палітычных баталіях».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG